Фото: AP Photo Sergei Grits

Фото: AP Photo Sergei Grits

Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама падрыхтаваў рэкамендацыі па правядзенні выпускных вечароў. Сталічныя чыноўнікі аператыўна адрэагавалі на незадаволенасць Аляксандра Лукашэнкі лімузінамі на школьных балях.

Старшыня камітэта Андрэй Стрыгельскі распавёў, што «неабгрунтаваныя празмернасці, якія мяжуюць з раскошай, недарэчныя». Паводле яго слоў, лімузінаў пры арганізацыі выпускных у Мінску ніхто не плануе.

«Сёння ўстановы адукацыі актыўна рыхтуюцца да ўрачыстасці, і ніякіх лімузінаў ніхто не плануе. Безумоўна, бацькі праяўляюць пэўную ініцыятыву. Наша задача — не дапусціць неабгрунтаваных збораў грашовых сродкаў на правядзенне выпускных вечароў.

Гэтыя рэчы кантралююцца кіраўніцтвам школ, праводзіцца адпаведная праца з бацькоўскім, апякунскім камітэтамі. Выпускны вечар не павінен рабіцца мерапрыемствам, затратным для сямейнага бюджэту», — цытуюць Стрыгельскага «Мінск-Навіны».

Чыноўнік адзначыў, што прыцягваць артыстаў і дыджэяў на выпускныя таксама не трэба, таму што яны «не ведаюць традыцый школы, ні дзяцей, ні педагогаў, таму не змогуць стварыць душэўную атмасферу». Пры гэтым Стрыгельскі сцвярджае, што «ніякіх забаронаў няма, але ёсць рэкамендацыі».

Урачыстую частку выпускных, адзначае чыноўнік, неабходна паставіць на ідэалагічную аснову. Сваё адлюстраванне атрымаюць тэмы 80-годдзя вызвалення Беларусі і Года якасці.

Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Касцюковіцкі раён, запатрабаваў «узяць пад строгі кантроль» правядзенне выпускных у краіне. Ён абурыўся тым, што некаторыя прыязджаюць на выпускныя на лімузінах, што, на яго думку, адлюстроўвае маёмаснае расслаенне.

Чытайце таксама:

Школьнікаў прымусілі на дыктоўцы да Дня перамогі пісаць цытаты Лукашэнкі

Лукашэнка абурыўся выпускнымі на лімузінах

Лімузін за $1 500 000 і тры мяхі бульбы: якія падарункі дораць Лукашэнку, а якія — ён сам

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2