Фота: @nadvorie
Самы драматычны прагноз на замаразкі пасярэдзіне тыдня цяпер дае мадэль ICON. У ноч на чацвер больш чым на палове тэрыторыі краіны будзе ад 0°C і ажно да -10°C. Гэта прагноз на вышыні глебы 5 см, на вышыні 2 м будзе цяплей.
Малаймаверна, каб тэмпература апусцілася настолькі нізка. Хутчэй за ўсё, будзе мінус 2—4. Але і гэтага хопіць, каб замерзла бульба.
Замаразкі магчымыя некалькі дзён запар: таксама ў папярэднюю ноч на сераду і ў наступныя выхадныя.
Холад з аўторка звязаны з чарговым уварваннем арктычных паветраных мас, а дакладна ў чацвер з праходам антыцыклона H (1030) праз Беларусь, з верагоднасцю яснага неба і штылю.
Пакуль жа ў тэматычных тэлеграм-каналах беларусы дзеляцца фота і відэа навальніцы з градам, якія ідуць з захаду.
Чытайце таксама:
Сіноптыкі анансавалі чарговае пахаладанне. А ў панядзелак чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я