Першыя дарожныя работы на трасе S19 Саколка-Кузніца, якая вядзе да КПП «Кузніца» (з боку Гродна пункт пропуску «Брузгі»), закрытаму з лістапада 2021-га, стартавалі ў пачатку 2023 года.

Спачатку будаўнікі высякалі дрэвы ўздоўж будучай дарогі. Пасля яны перайшлі да ўзвядзення адной з развязак. Тым часам ідзе будаўніцтва і больш заходняга ўчастка, так званага абыходу Беластока.

Увогуле новая траса S19 складаецца з некалькіх сегментаў, якія, мяркуючы па ўсім, будуць адкрывацца ў розны час. Цяпер жа з'явіліся фота адрэзка даўжынёй у 10 кіламетраў — ад населенага пункта Крыніцы да вузла Беласток-Захад.

Таксама гэта ўчастак будучай знакамітай дарогі «Віа Карпатыя» — ад Клайпеды да Салонік, ад мора да мора (праходзіць па тэрыторыі сямі дзяржаў).

Трасу абяцаюць адкрыць для руху ў 2024 годзе. Прадугледжаныя чатыры паласы, хуткаснае абмежаванне — 140 км/г. Працягласць участка паміж Саколкай і Кузніцай — амаль 16 км. Першыя 5,25 км будуць адпавядаць стандарту класа GP (асноўны паскораны рух), а наступныя 10,5 км новага маршруту — стандарту хуткаснай аўтамагістралі.

На самім памежным пераходзе запланавана да шасці палос руху (дзве паласы ўезду ў краіну і чатыры паласы выезду). Вядома, што тут узвядуць дзве развязкі і абсталююць пераходы для жывёл.

Агульны кошт работ перавышае 520 млн злотых (у пераразліку больш за 120 млн даляраў).

Чытайце таксама:

Польскі бізнэс патрабуе адкрыць памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю або кампенсаваць яму страты

«Многія спадзяюцца на хуткае адкрыццё «Брузгоў». Што кажуць гродзенцы пра жыццё ў «аблозе»

У памежных чатах пішуць, што «Кузніцу» на беларуска-польскай мяжы адкрываюць 1 лютага. А што насамрэч?

Клас
28
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
6