Палітзняволеная Дзіяна Чарнушына выйшла з гомельскай жаночай калоніі 30 красавіка 2024 года. Яна цалкам адбыла прысуджаны ёй тэрмін.
Яе і яшчэ двух актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі арыштавалі ў ліпені 2022 года за ўдзел у маршы пратэсту ў жніўні 2020 года.
Дзіяна Чарнушына была прысуджаная да двух гадоў зняволення.
Артур Смалякоў атрымаў столькі ж, ён таксама вызваліўся 30 красавіка.
А вось Андрусь Асмалоўскі, грамадзянскі муж Чарнушынай, атрымаў большы тэрмін — 3 гады зняволення. Да афіцыйнай даты вызвалення яму застаўся яшчэ год.
Андрусь Асмалоўскі і Дзіяна Чарнушына
2
2
1
0
6
1