Міліцыя выявіла сістэматычныя крадзяжы 39-гадовым інжынерам сельгаспрадпрыемства ў Шклове, паведамляе прэс-служба МУС.

Аказваецца, мужчына, маючы доступ у цэх інкубацыі, краў сутачных куранят-бройлераў і перапрадаваў іх у прыватную фермерскую гаспадарку ў Гомельскай вобласці.

За некалькі месяцаў яму ўдалося незаконна вывезці з прадпрыемства звыш 18 тысяч птушанятаў.

Заведзена крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2