Парад 3 Ліпеня ў 2017 годзе. Фота: БелТА

Парад 3 Ліпеня ў 2017 годзе. Фота: БелТА

З 16 мая на вуліцах Мінска будзе перакрывацца рух для рэпетыцый параду, прысвечанага святкаванню 80 гадоў вызвалення ад нацыстаў, паведамляе Мінабароны.

Пешыя ўдзельнікі будуць трэніравацца на пляцы вайсковай камендатуры ва Уруччы, а механізаваная калона — на аэрадроме «Ліпкі».

У сувязі з гэтым, з 16 мая на працягу чатырох тыдняў будуць перакрывацца для руху ўсіх відаў транспарту адразу некалькі мінскіх вуліц па маршруце руху калон.

Маршруты руху:

Механізаваная калона на гусенічным ходзе пры адбыцці на аэрадром «Ліпкі» будзе рухацца па бетоннай дарозе ў раёне вуліцы Заснавальнікаў, перасякаць вуліцу Францыска Скарыны і ў раёне гаражнага кааператыва «Седзюнг» будзе сыходзіць у лес па грунтавой дарозе да аэрадрома «Ліпкі».

Калона колавай тэхнікі будзе ісці з вайсковага гарадка «Уручча» па наступным маршруце: вуліца Заснавальнікаў — вуліца Скарыны — знешняе кальцо МКАД — аэрадром «Ліпкі».

З вайсковага гарадка «Уручча» калоны будуць сыходзіць кожны аўторак у 5.00 на працягу 4-х тыдняў.

Паэтапнае поўнае абмежаванне руху транспартных сродкаў для бяспекі дарожнага руху будзе ўводзіцца ў названыя даты з 4.50 і да праходжання калон па ўказаных маршрутах.

Меркаваны час праходжання калон складае каля 50 хвілін.

Вяртанне калон будзе ажыццяўляцца кожны чацвер у 20.00, пачынаючы з 17 мая на працягу 4-х тыдняў (да 13 чэрвеня ўключна), па ўстаноўленым маршруце руху ў зваротным напрамку.

Паэтапнае поўнае абмежаванне руху транспартных сродкаў для бяспекі дарожнага руху будзе ўводзіцца ў названыя даты з 19.50 і да праходжання па ўказаных маршрутах.

Дарогі будуць перакрывацца да поўнага праходжання абедзвюх калон, паведамляе Мінабароны.

Чытайце таксама:

Як працуе ботаферма «Мінскай праўды»

Вучэнні па выкарыстанні тактычнай ядзернай зброі. Якая ў іх роля Беларусі і ці будуць задзейнічаны сапраўдныя боегалоўкі

Лукашэнка апраўдваўся перад вайскоўцамі за сваё «калдыбанне па завуголлях з Шайгу»

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8