Ischiopagus Tripus

Блізняты праз тры месяцы пасля аперацыі

Як піша Daily Mail, хлопчыкі-блізняты з вельмі рэдкай формай злучэння ў вобласці таза Ischiopagus Tripus, якая сустракаецца ў адным выпадку на 2 мільёны, нарадзіліся ў Інданезіі ў 2018 годзе.

У іх на дваіх тры нагі (з іх адна злітая з дзвюх і не функцыянуе), чатыры рукі і адзін пеніс. Блізняты таксама маюць адзін мачавы пузыр, прамую кішку і кішэчнік. Па словах дактароў, у аднаго з хлопчыкаў слабаразвітая левая нырка, а ў другога яна толькі адна.

У бацькоў да іх нараджэння было двое дзяцей. У сям'і не было ніякіх медыцынскіх праблем. А маці не паведамляла ні пра якія ўскладненні пад час цяжарнасці.

Блізняты ад нараджэння не маглі сесці і вымушаны былі на працягу першых трох гадоў жыцця ляжаць. Але пазней каманда хірургаў правяла складаную аперацыю па ампутацыі трэцяй нагі і стабілізацыі сцягна і тазавай косткі.

Аб тым, як была праведзена аперацыя, спецыялісты расказалі ў артыкуле на старонках American Journal of Case Reports. Невядома, праўда, колькі працягвалася аперацыя, але пасля яе ў блізнят не было ніякіх ускладненняў на працягу наступных трох месяцаў назірання.

Ischiopagus Tripus

Сіямскія блізняты Ischiopagus Tripus да аперацыі

Дактары заўважаюць, што аперацыя дазволіла блізнятам не толькі сесці, але і стварыла магчымасць для таго, каб яны маглі ўстаць.

Чытайце таксама:

У Бразіліі раздзялілі сіямскіх блізнятаў, якія зрасліся чарапамі

У ЗША адна з сіямскіх блізнят выйшла замуж. Другая застаецца ў пошуку

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
12
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?