У Беларусі жывуць 2,6 мільёна сем'яў. У 2023 годзе жыхары стварылі 56 тысяч сем'яў.

У сярэднім мужчыны ўступаюць у шлюб у 28,8 года, жанчыны — у 26,5. Цікава, што летась пажаніліся 444 пары, у якіх жаніху і нявесце было больш за 65 гадоў. Сярод іх 42 жанчыны і 60 мужчын уступілі ў шлюб упершыню.

Больш за палову сем'яў выхоўваюць адно дзіця, кожная трэцяя — двух, у кожнай 11-й сям'і тры дзіцяці і больш. На 28,1% вырасла колькасць пар, якія скарысталіся працэдурай ЭКА — такім чынам маці сталі 1392 жанчыны.

Цікава, што беларусы ў цэлым задаволеныя размеркаваннем абавязкаў у сям'і — 89% жанчын і 95,3% мужчын. Бюджэт беларусы ў большасці вядуць сумесны. Рашэнні аб дарагіх пакупках прымаюць пасля абмеркавання з мужам або жонкай. Амаль 90% мужчын і жанчын адказалі, што і дзяцей выхоўваюць сумесна.

Чытайце таксама:

Белстат скрупулёзна падлічыў, колькі ў Беларусі аўтамабіляў

Генпракуратура падлічыла, колькі было б насельніцтва Беларусі, каб не вайна

У Беларусі ацанілі колькасць «дармаедаў». Лічба ўражвае

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0