Будаўніцтва жылля па выніках 7 месяцаў крыху не дацягнула да паловы гадавога задання.
У Беларусі ў
Абсалютным лідэрам па тэмпах будаўніцтва жылля стала Мінская вобласць, дзе з пачатку года было пабудавана 704 400 кв.м (53%). Хутчэй за ўсіх да выканання гадавога задання рухаецца Гродзенская вобласць: тут яго за прамінулыя сем месяцаў 2010 паспелі выканаць на 54% — 464 800 кв.м. Ад свайго суседа крыху адстае Брэсцкая вобласць, дзе ўжо пабудавана 593 500 кв.м, ці 53,9% гадавога задання.
Пры гэтым апераджальнымі тэмпамі ідзе будаўніцтва жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку як тыя, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. Для іх ўведзена ў дзеянне 2 274 500 кв. м агульнай плошчы, з іх у шматкватэрных жылых дамах у гарадах — 1675 тыс. кв.м. Такім чынам, удзельная доля жылля, пабудаванага для гэтай катэгорыі беларусаў у шматкватэрных жылых дамах у гарадах, склала 90,7% ад аб’ёму ўведзенага жылля ў такіх дамах. Гэта ўжо больш за зададзеныя на год 80%.
27% ад агульнага ўводу жылых плошчаў па рэспубліцы склала жыллё ў сельскіх населеных пунктах. Тут пабудавана 929 200 кв.м жылля. Нагадаем, што ў мінулым годзе доля жылля ў сельскай мясцовасці за аналагічны перыяд складала 29,4% ад агульнай плошчы ўведзенага ў эксплуатацыю жылля.
На жыллёвае будаўніцтва ў