Фота: Мінск-навіны

Фота: Мінск-навіны

Кожны з 1162 дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу па традыцыі атрымаў спецыяльны падарункавы набор. «Мінск-Навіны» распавялі, што ўваходзіць у камплект гэтым разам.

Дэлегатам падарылі брэндаваныя партфелі з цісненнем «Усебеларускі народны сход». У партфелі паклалі асадку і нататнік, тэкст закона аб УНС, праекты Ваеннай дактрыны і канцэпцыі нацбяспекі.

Гэтым разам, як і ў 2021-м, абышлося без дарагіх сувеніраў. У 2001 годзе дэлегатам дарылі кухонны камбайн, у 2010-м — мікрахвалёўку і гадзіннікі, а ў 2016-м — планшэты.

Клас
9
Панылы сорам
9
Ха-ха
49
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
1