Расійская армія ўзяла пад кантроль цэнтр невялікага пасёлка Ачарэціна (3600 чалавек да пачатку ўварвання) у Данецкай вобласці. Пасля зацятых баёў, якія доўжыліся месяцамі, падраздзяленні УС РФ змаглі на працягу апошніх 48 гадзін зайсці ў населены пункт, фактычна не сустрэўшы сур'ёзнага супраціву, піша Bild.

На думку ваеннага аглядальніка Юліяна Ропке, прычына поспеху расійскай арміі ў тым, што дзясяткі салдат УСУ, якія трымалі абарону на гэтым участку, былі вымушаны адступіць.

Maps.google.com

Maps.google.com

Пасёлак Ачарэціна, адзначае Ропке, размешчаны на стратэгічна важнай чыгуначнай ветцы, якая вядзе да апошніх гарадоў у Данецкай вобласці, якія застаюцца пад кантролем УСУ. Пакуль што незразумела, як украінскае войска мае намер спыняць наступ УС РФ.

Украінскія вайскоўцы і аналітыкі пішуць аб тым, што прарыў расейцаў стаў магчымы пасля таго, як 115-я механізаваная брыгада УСУ нечакана «самавольна пакінула свае пазіцыі».

Украінскія СМІ паведамляюць, што ваеннае камандаванне пачало расследаванне пасля гэтых паведамленняў.

Чытайце таксама:

Сенат ЗША прагаласаваў за выдзяленне дапамогі ў 61 мільярд даляраў Украіне

Часаў Яр. Чаму расіянам так важна захапіць гэты горад

Украіна плануе пачаць контрнаступ у 2025 годзе, калі «пратрымаецца» ў 2024 годзе

Клас
6
Панылы сорам
9
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
17
Абуральна
20