Паводле версіі абвінавачвання, Мікіта Дабравольскі на праспекце Незалежнасці ў Мінску «блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, у выніку чаго яго дзеянні пацягнулі парушэнне працы транспарту, чым ён прычыніў «Мінсктрансу» матэрыяльную шкоду на суму 22 500 рублёў 66 капеек».

На працэсе Мікіта прызнаў віну і пацвердзіў, што сапраўды браў удзел у акцыі пратэсту і рухаўся па праезнай частцы. Доказамі па справе сталі фота з тэлефона мужчыны, а таксама паліто бэжавага колеру, у якім ён быў на шэсці і зафіксаваны на фота.

У выніку суддзя Вольга Емельянчанка прызначыла Дабравольскаму два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»). Да суда мужчына ўтрымліваўся пад закладам у памеры 8 000 рублёў.

Чытайце таксама:

Бізнэсмена Уладзіміра Балабановіча пачынаюць судзіць за «заклікі да санкцый»

Асуджанага на 13 гадоў Паўла Белавуса будуць зноў судзіць

Фінансавы кансультант вярнуўся з-за мяжы. Яму пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцыяў»

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
15