Анастасія Мірончык-Іванова. Скрыншот з відэа АНТ

Анастасія Мірончык-Іванова. Скрыншот з відэа АНТ

«Калі яны [людзі] скажуць, што я павінен ісці на выбары, я пайду. Але калі скажуць, хопіць, вось ёсць чалавек, мужчына ці жанчына… Хутчэй мужчына, вядома, таму што галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі. Хоць калі Мірончык-Іванова пойдзе — то нічога. Яна і ў штанах выйдзе, і рубане. Але ўсё ж такі гэта мужчынская пасада», — адзначыў Лукашэнка.

Лукашэнка зноў заявіў, што пойдзе ў адстаўку, «калі народ не абярэ» — у такім выпадку ён «будзе задавольвацца статусам першага прэзідэнта».

Праўда, калі спартсменка і захоча балатавацца, то ўсё адно не зможа — узроставы цэнз для кандыдата ў прэзідэнты складае 40 гадоў, а Мірончык-Івановай цяпер 35.

@nashaniva Лукашэнка прапанаваў у прэзыдэнты нечаканую кандыдатуру #лукашенко #внс #беларусь #нашаніва #белорусы #чиновники #минск #беларускаямова ♬ Funny Guy - Parry Music

Чытайце таксама:

Як скакуха стала дэпутаткай. Гісторыя Настассі Мірончык-Івановай

Скакуха Мірончык-Іванова: Алімпійскія гульні без нас, без наймацнейшых — гэта не Алімпіяда

«Надзець на шыю стужку ЛГБТ — для мяне гэта проста край». Лёгкаатлетка Мірончык-Іванова расказала пра свае каляровыя фобіі

Клас
5
Панылы сорам
65
Ха-ха
35
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
28