У гадавіну бою ўкраінскіх студэнтаў з войскамі бальшавікоў у 1918 годзе каля вёскі Круты, прыхільнікі партыі нацыяналістаў «Свабода» зладзілі марш ва ўкраінскай сталіцы.
Крэмль абяцаў за ўваход у Мытны саюз значныя зніжкі ў коштах на газ, за які Кіеў зараз плоціць ажно $ 430 за тысячу кубаметраў.Актывісты пратэставалі супраць магчымага далучэння Украіны да Мытнага саюза, які дзейныя ўлады лічаць больш перспектыўным шляхам, чымся інтэграцыя з Еўразвязам.
«Свабода» ж выступае не толькі супраць уваходу ў Мытны звяз, але і супраць Еўрапейскай інтэграцыі. Нацыяналісты бачаць там небяспеку страты нацыянальнай свядомасці. «Сёння навакольны свет і ў тым ліку ліберальная Еўропа скіраваныя на тое, каб сцерці межы, у тым ліку нацыянальныя. Мы не дапусцім зацірання нацыянальных межаў. Мы былі і застаемся ўкраінцамі, французы былі і застануцца французамі, як бы хтосьці ні хацеў іншага.
Сёння для нас Мытны саюз – гэта пастка, у якой Украіна можа страціць незалежнасць і суверэнітэт», –зазначае дэпутат ад партыі «Свабода» Ігар Швайка.
Акцыя прайшла без затрыманняў і практычна без заўвагаў з боку міліцыі.