Знакаміты італьянскі кінарэжысёр Мікелянджэла Антаніёні памёр у панядзелак увечары ў Рыме. Ён пакінуў сьвет на 95‑м годзьдзе жыцьця.

Антаніёні нарадзіўся 29 верасьня 1912 г. у Фэрары. Ён вывучаў эканоміку ва ўнівэрсытэце Балоньні, але стаў журналістам. Здымаць пачаў у 1940-х. Ягоным першым самастойным фільмам стала дакумэнтальная праца «Людзі з По»

Апошні фільмам, зьнятым пры ўдзеле Антаніёні, быў «Эрас», што выйшаў на экраны ў 2004 г.

Антаніёні зьняў таксама наступныя фільмы: «Хроніка аднаго каханьня» «Ноч», «Прафэсія — рэпарцёр», «За аблокамі» ды інш.

За фільм «Фотапавелічэньне» (1967) ён атрымаў «Залатую пальму» Канскага кінафэсту.

Учора, нагадаем, таксама памёр швэдзкі кінарэжысёр Інгмар Бэргман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0