Сёньня ў швайцарскім Ньёне адбываецца лёсаваньне трэцяга адборачнага раўнду Лігі чэмпіёнаў і другога кваліфікацыйнага раўнду Кубку ЎЭФА.
Пераможца пары «БАТЭ» — «Хафнаф’ёрдзюр» у наступным раўндзе сустрэнецца з мацнейшым у супрацьстаяньні «Заглембе» (Польшча) — «Сьцяўа» (Румынія). Першы матч гэтых каманд прынёс перамогу румынам зь лікам 1:0. БАТЭ ж у гасьцях перамагло ісьляндаў — 3:1.
Не пашанцавала. Супэрзорны «Лівэрпуль» згуляе з францускай «Тулузай», «Арсэнал» з Аляксандрам Глебам наведаюць Прагу, дзе згуляюць зь мясцовай «Спартай», маскоўскі «Спартак» будзе гуляць з шатляндзкім «Сэлтыкам».
Матчы пройдуць 14-15 і 28-29 жніўня. БАТЭ першы матч правядзе дома
А 14-й у Ньёне пройдзе лёсаваньне 2-га раўнду Кубку УЭФА, дзе вызначыцца супернік менскага «Дынама».