Люди, бегущие из Украины, покидают пограничный переход в Паланке Людзі, якія ўцякаюць з Украіны, пакідаюць памежны пункт у Паланцы People fleeing from Ukraine leave the border crossing in Palanca

Людзі, якія ўцякаюць з Украіны, пакідаюць памежны пункт у Паланцы, Малдова, пятніца, 4 сакавіка 2022 г. Фота: AP Photo/Aurel Obreja

Адна з жанчын згадвае, як 25 лютага 2022 года разам з дачкою і гадавалым сынам перасякала мяжу Украіны і Малдовы:

«Апісаць словамі ўвесь жах, што рабіўся ўнутры напэўна немагчыма. Мы вельмі доўга праходзілі мяжу, нягледзячы на тое, што работнікі мытні працавалі проста на знос, абсалютна кожны спрабаваў хоць нечым дапамагчы. Прайшлі нарэшце мытню, падышлі да дарогі, а там велізарная чарга з машын і людзей, якія чакалі нас, украінцаў, зусім незнаёмых людзей, каб дапамагчы, — дзеліцца ўспамінам жанчына і дадае:

Колькі буду жыць — ніколі не забуду і сваім дзецям не дам забыцца … А самае галоўнае — дабро! У той момант, калі здавалася, што свет ірвецца на кавалкі, менавіта ваша дабро вярнула мне веру ў людзей», — падкрэслівае бежанка.

Гэта паведамленне сабрала амаль 300 адказаў. У іх людзі выказваюць падзяку малдаванам, адзначаюць, што «Малдова аказалася сапраўды брацкай краінай», звяртаюць увагу, што краіна, у якой пражывае 2,5 мільёна чалавек, прыняла мільён бежанцаў.

«Мы прыехалі на Паланку (назва памежнага пераходу — «НН») 25 лютага. Дабіраліся з Адэсы каля 15-ці гадзін. Проста выклікалі таксі, аддалі ўсе грошы, што ў нас былі, і папрасілі адвезці на мяжу. 25 лютага малдаване ўжо разгарнулі лагер дапамогі бежанцам, раздавалі сім-карты, ежу, прапаноўвалі дапамогу.

Мы два месяцы пражылі ў Кішынёве, у кватэры ў зусім незнаёмых людзей, якія нават за камуналку не ўзялі з нас грошай. Вялікая падзяка Малдове і яе грамадзянам, за тую дапамогу, якую яны аказалі ўкраінцам», — расказвае сваю гісторыю іншая жанчына.

«Мы выязджалі праз Малдову: дзве маці і чацвёра дзяцей у адной машыне. Мы былі ў шоку, калі ўбачылі намётавае мястэчка з дапамогі: ежа, адзенне, дапамога з начлегам. Са слязамі на вачах успамінаю, наколькі мы былі шакаваныя такім сардэчным прыёмам. Ніколі не забудзем», — піша іншая.

Жанчына, якая перасякала мяжу 2 сакавіка, згадвае, што яе ўразіла вялікая колькасць валанцёраў, якія іх сустракалі па другі бок мяжы, і апавядае пра гасціннасць малдаван:

«Нас частавалі гарбатай і бутэрбродамі, дзецям давалі прысмакі, цацкі, нам прапаноўвалі начлег. Нас абдымалі. Мы начавалі ў абсалютна чужых людзей. У іх у доме былі ўжо нашы людзі, а самі гаспадары спалі на падлозе! На падлозе ў калідоры, а нам аддалі свае ложкі. Потым мы тры дні былі ў Кішынёве ў кватэры ў цэнтры горада, нам проста далі ключы і сказалі «Жывіце колькі трэба».

«Я зараз пішу і плачу», — дадае жанчына і запэўнівае, што ўсё памятае, вельмі ўдзячная і ніколі не забудзе дабрыні людзей.

Яшчэ адна бежанка звяртае ўвагу на ўзровень арганізацыі работы памежнікаў, іх лаяльныя адносіны да пропуску хатніх гадаванцаў, якія не мелі дакументаў:

«Тое, што вы зрабілі 24 лютага, ваш узровень арганізаванасці, лаяльнасці і хуткасці, хлопцы, заслугоўвае павагі, нізкі вам паклон! Вы рабілі перш за ўсё як людзі! Тая плынь людзей, якую вам прыйшлося апрацаваць, гэта велізарная нагрузка і нечалавечая праца.

І тое, з якой лаяльнасцю вы прапускалі жывёл, нават на якіх не было дакументаў, гаворыць аб вашым узроўні чалавечнасці. Вы выратавалі велізарную колькасць жывёл ад жудаснага лёсу і пазбавілі ўладальнікаў ад неабходнасці выбіраць паміж бяспекай дзіцяці і любімым гадаванцам. Дзякуй вам!»

Ukrainian refugee woman with a dog. Palanka, Moldova, March 2, 2022. Украинская беженка с собакой. Паланка, Молдова, 2 марта 2022 г. Украінская бежанка з сабакам. Паланка, Малдова, 2 сакавіка 2022 года.

Украінская бежанка з сабакам. Паланка, Малдова, 2 сакавіка 2022 года. Фоат: AP Photo/Aurel Obreja

Адзін з каментатараў адзначае: «Ніколі такога моцнага ўражання не адчуваў ад чытання каментароў! Дзякуй вам вялікі, народ! Сагрэлі сэрца… Малдова найлепшая!»

Мы таксама далучаемся да гэтых слоў.

Чытайце таксама:

Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду жыве ў двушцы. А колькі яна зарабляе?

Прэзідэнт Малдовы пацвердзіла, што музыкі «Бі-2» папрасілі грамадзянства

Дзяржаўнай мовай Малдовы замест малдаўскай стала румынская

Клас
53
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
4