А 20:30 з спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку па завулку Акрэсьціна выходзяць стваральнікі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец і Аляксей Шэін. Нагадаем, што хлопцаў затрымалі 23 ліпеня недалёка ад станцыі мэтро «Пушкінская».

У палітыкаў знайшлі некалькі дзесяткаў улётак прысьвечанай сямнаццатай гадавіне прыняцьця дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Ноч Павал і Аляксей правялі на Акрэсьціна.

24 ліпеня суд Фрунзэнскага раёну сталіцы прысудзіў Севярынца і Шэіна да 15 сутак арышту. Хлопцам інкрымінавалі арт. 23.24 новага Адміністрацыйнага кодэксу: заклікі да правядзеньня несанкцыянаванай акцыі.

Севярынец упершыню трапіў на суткі пасьля вызваленьне з «хіміі» ў Малым Сітне. Палітыкаў ля Акрэсьцінскай брамы сёньня будуць сустракаць сябры, паплечнікі, журналісты.

Дарэчы, учора з друку выйшла новая кніга Паўла Севярынца «Лісты зь лесу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?