Нямецкія навукоўцы распрацоўваюць тэхналёгію, што дазваляе здабываць энэргію з тэмпэратуры цела чалавека. Дзякуючы гэтаму адкрыцьцю можна будзе, напрыклад, зараджаць батарэю мабільнага тэлефона, проста трымаючы яе ў руцэ.

Паводле Эўрапейскай Камісіі, навукоўцы зь нямецкага Інстытуту імя Фраўнхофэра (Fraunhofer‑Institut für Integrierte Schaltungen) распрацоўваюць тэхналёгію вытворчасьці энэргіі «дзякуючы розьніцы тэмпэратураў» згодна з тым самым прынцыпам, паводле якога дзейнічае тэрмаэлектрычны элемэнт. Як сьцьвярджае кіраўнік праекту Петэр Шпіс, пакуль навукоўцы здольныя здабыць 50 мілівольтаў з тэмпэратуры цела чалавека як адзінай крыніцы энэргіі. Паводле задумак, тэхналёгія будзе прыдатная таксама для прывядзеньня ў рух мэдычнага абсталяваньня, такога, напрыклад, як апарат для вымярэньня ціску альбо пульсу.

Вольга Данішэвіч, паводле gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0