Беларусь з’яўляецца суверэннай дзяржавай, і ёй не патрэбны ваяжоры, падобныя да польскіх чыноўнікаў, якія спрабавалі насуперак афіцыйнай забароне на ўезд у нашу краіну перасячы беларускую мяжу. Пра гэта, як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, заявіў 17 жніўня Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў у гарадскім пасёлку Копысь (Аршанскі раён Віцебскай вобласці).

15 жніўня на пагранпераходзе "Брузгі" беларускія памежнікі забаранілі ўезд на тэрыторыю краіны віцэ-спікеру сената Польшчы Кшыштафу Путру, лідэру апазіцыйнай партыі "Грамадзянская платформа" Дональду Туску і дэпутату польскага сейма Роберту Тышкевічу. Польскія палітыкі ехалі ў Гродна для ўдзелу ў мерапрыемствах з нагоды нацыянальнага свята — Дня Войска Польскага.

Як вынікае з тлумачэнняў афіцыйнага прадстаўніка пагранпераходу "Брузгі", "гэтыя дзеянні поўнасцю адпавядаюць міжнародным нормам, у прыватнасці артыкулу 90 пункта 2 Венскай канвенцыі аб міжнародных зносінах, у якім гаворыцца, што дзяржава знаходжання мае права адмовіць ва ўездзе пэўнай катэгорыі грамадзян".

Як сцвярджалася ў афіцыйным каментарыі МЗС Беларусі, "беларускі бок своечасова папярэдзіў польскі бок, што некаторым яго прадстаўнікам, якія плануюць ажыццявіць паездку ў Гродна, будзе адмоўлена ва ўездзе ў краіну".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?