Згодна з афіцыйнымі папярэднімі зьвесткамі, у парлямэнт Казастану прайшла толькі прапрэзыдэнцкая партыя «Нур Атан», якая набрала больш за 88 адсоткаў галасоў.
На думку апазыцыі, на выбарах мелі месца «падтасоўкі й фальсыфікацыі». Партыя «Ак Жол» патрабуе пераліку галасоў і стварэньня камісіі з удзелам усіх палітычных партый для праверкі вынікаў галасаваньня.
Арганізацыя па бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) заявіла, што выбары ў Казастане не адпавядалі міжнародным стандартам.
Назіральнікі ад СНД і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва выбарамі цалкам задаволеныя.
0
0
0
0
0
0