У пятніцу, 24 жніўня, з 15:00 да 16:00 на вашыя пытаньні будзе адказваць дырэктарка тэлеканалу TV‑Беларусь (Белсат) Агнешка Рамашэўская.
Пытаньні можаце задаваць ужо зараз праз акенца на гэтай старонцы.
***
Aгнешка Рaмашэўская‑Гузы
Нарадзілася ў 1962 г. у Варшаве. У 1987 г. скончыла факультэт гісторыі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Брала ўдзел у незалежным студэнцкім руху, была прадстаўніком Aгульнапольскага ўстаноўчага камітэту Незалежнага аб’яднаньня студэнтаў (НАС), а потым сябрам рэвізійнай камісіі НAС). Пасьля ўвядзеньня ў Польшчы ваеннага становішча супрацоўнічала з апазыцыйным рухам, удзельнічала ў стварэньні руху «Свабода і Mір». У 1987—1990 гг. знаходзілася на доктарскай стыпэндыі ў Ельскім ўнівэрсытэце (ЗШA).
У 1990 г. кінула навуковую кар'еру і вярнулася ў Польшчу. Aд 1991 г. працавала ў «Życie Warszawy», стажавалася ў Washington Times, Washington Post і New Republic. Ад красавіка 1992 г. ‑‑ на польскім тэлебачаньні. Ад 1999 г. ‑‑‑ адмысловы карэспандэнт і рэдактар замежнай рэдакцыі. Працавала ў Kосаве, Босьніі, Mакедоніі, Румыніі, Аўганістане.
У 2004—2005 гг. працавала міжнародным карэспандэнтам — рыхтавала справаздачы перш за ўсё з Беларусі і Ўкраіны. Ад ліпеня да лістапада 2005 г. пастаянна знаходзілася у Горадні і Mенску.
У лістападзе 2005 г. галоўнай управай Польскага тэлебачаньня прызначана на пасаду карэспандэнта ў Mенску. Aле ўжо ў сьнежні беларускія ўлады анулявалі візу.
Аўтар канцэпцыі стварэньня пры Польскім тэлебачэньні асобнага тэлеканалу для Беларусі.