Столькі вылучыла нідэрляндзкае міністэрства адукацыі, культуры і навукі на стыпэндыі для маладых беларусаў, якія з палітычных прычын ня могуць атрымаць адукацыю на радзіме. Праграма таксама разьлічаная на маладых зымбабвійцаў.

Ахвотныя вывучыцца на бакалаўра ці магістра могуць падаваць заяўкі на стыпэндыю ня толькі да першага верасьня, але і цягам усяго акадэмічнага году.

Стыпэндыя выдаецца максымум да 31 жніўня наступнага году, але налета можна падаць наступную заяўку на спрошчаных умовах і працягнуць адукацыю.

Дадатковая інфармацыя і анкета прэтэндэнта — на сайце «Studying in Holland».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?