У сувязі з абвастрэннем пажаранебяспечнай сітуацыі ў апошнія дні экіпаж Мі‑26 МНС Беларусі штодзённа знаходзіцца ў певетры па 8 ‑10 гадзін.
Выконваюцца задачы па тушэнні ўзгаранняў як на астравах, так і на матэрыковай частцы краіны. Нягледзячы на складаную абстаноўку, тэхніка працуе без збоеў. Беларускі экіпаж павінен быў працаваць ў Грэцыі 112 дзён. Але паколькі гэты рубеж ужо дасягнуты, не выключана, што ў сувязі са складанай абстаноўкай час знаходжання Мі‑26 у краіне будзе прадоўжаны, перадае tvr.by.
0
0
0
0
0
0