Буйная партыя незадэклараванай валюты затрымана беларускімі мытнікамі.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, 23 жніўня падчас правядзення аперацый мытнага кантролю цягніка "Адлер - Калінінград" было выяўлена, што грамадзянін Расіі спрабуе незаконна перамясціць цераз мяжу буйную суму грошай. У мытнай дэкларацыі ён указаў, што вязе 1.200 расійскіх рублёў і 100 еўра, аднак у дарожнай сумцы сярод асабістых рэчаў расіяніна мытнікі знайшлі яшчэ 39.270 еўра, 1.197.600 расійскіх рублёў, а таксама нязначныя сумы літоўскіх літ, украінскіх грыўнаў і польскіх злотых.

Па гэтым факце Ашмянскай мытняй у дачыненні да расійскага грамадзяніна распачата крымінальная справа па прыкметах замаху на кантрабанду валюты ў буйным памеры, спалучанага з заведама непраўдзівым дэклараваннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?