Чытаючы часопісы, газэты,
    Фармуючы уласны далягляд,
    Жылі‑былі ў адным сяле паэты,
    Сапраўдныя — штук дзьвесьце пяцьдзесят.
    Апісвaлі і ямбам, і харэем,
    Як дрэнна колісь ўсім жылося нам,
    Гулялі і пладзіліся, дурэлі,
    Залізвалі усё правадырам.
    І так да скону… «Соладка, народзе,
    Прынесьці у ахвяру матчын дар…»
    Але з усходу хмары надыходзяць,
    Над сельсаветам зьменіўся штандар.
    Сумленьне запляванае турбуе:
    «Устань з каленяў, курва, не маўчы!»
    «Начальства новых вершаў патрабуе,
    Таксама новых песьняў — слухачы».
    «Устань, паэт, і зноў на мове чыстай
    І матчынай усім загаласі!»
    «Як дрэнна нам жылось пры камуністах,
    Як добра ў ВКЛ жылося ўсім!»
    Паціху закрываліся газэты.
    Тутэйшыя цярпелі і клялі.
    Жылі‑былі ў адным сяле паэты…
    Жылі‑былі і раптам — памярлі.
    Усе да аднаго, хоць плач, хоць сьмейся.
    Заўчасна ляснуў творчы авангард,
    Гармонік змоўк, ні вершыкаў, ні песьняў,
    Нічога, а нябожчыкаў — зашмат.
    Магілы пустазельлем зарасталі.
    Ішлі гады. Ніхто, ну як назьдзіў,
    Ні кветачкі маленькай там ня ставіў,
    Ні сьвечачкі адной не запаліў.
    Так, люд працоўны нават не заўважыў,
    Што мрэ інтэлігенцыя наўмор,
    Ён сеяў хлеб і самагонку дзяжыў,
    І пэрманэнтна злыньваў за бугор.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?