Прычына ў тым, што «адкрыты новыя абставіны справы і адноўлена судовае сьледства». Пра гэта Радыё Свабода паведаміла прэсавы сакратар Вярхоўнага суду Анастасія Цымановіч.
***
Працэс пачаўся 4 верасьня. Вайсковая калегія Вярхоўнага Суду пачала разглядаць крымінальную справу супраць чатырох грамадзянаў Беларусі. Усіх абвінавачваюць у здрадзе радзіме ў форме шпіянажу. Паводле сьледства, яны зьбіралі і перадавалі замежнай дзяржаве зьвесткі на заданьне замежнай выведкі.
Гэта былы маёр збройных сілаў Уладзімер Рускін, былы маёр Віктар Богдан, вайскоўцы радыётэхнічнай брыгады войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі Павал Пяткевіч і Сяргей Карнялюк.
Працэс адбываецца за зачыненымі дзьвярыма. Адвакаты падсудных адмаўляліся ад камэнтароў.
Пра затрыманьне так званай «групы польскіх шпіёнаў» КДБ паведаміў у ліпені.