Вайсковая калегія Вярхоўнага Суду пачала разгляд справы пры зачыненых дзьвярах 4 верасьня .
Нагадаем, чатырох грамадзянаў Беларусі абвінавачваюць у здрадзе радзіме ў форме шпіянажу. Паведамляюць, што яны зьбіралі й перадавалі замежнай дзяржаве сакрэтныя зьвесткі.
Гэта былы маёр збройных сілаў Уладзімер Рускін, былы маёр Віктар Богдан, вайскоўцы радыётэхнічнай брыгады войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі Павал Пяткевіч і Сяргей Карнялюк. Ім пагражае пазбаўленьне волі ад 7 да 15 гадоў.
Уладзімера Рускіна вінавацяць яшчэ ў арганізацыі шпіянажу замежным грамадзянінам.
Польскіх шпіёнаў затрымалі ў пачатку студзеня, грамадзкасьці аб іх было паведамлена ў ліпені, за некалькі дзён да адстаўкі кіраўніка КДБ Сьцяпана Сухарэнкі.