Сродкі ў сельскагаспадарчым комплексе Беларусі будуць выдзяляцца толькі пад акупныя праекты. Аб гэтым заявіў сёння кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Іванаўскі раён (Брэсцкая вобласць).

«Проста так «укідваць» грошы ў вёску мы не будзем», — сказаў беларускі лідэр.

Пры гэтым прэзідэнт падкрэсліў, што ўсе мерапрыемствы, прадугледжаныя дзяржаўнай праграмай адраджэння вёскі, павінны выконвацца.

«Мы прывялі ўжо ў парадак і вывелі на еўрапейскі ўзровень тыя гаспадаркі, якія ў нас працавалі нармальна. А цяпер мы ўзяліся за слабыя, і важна, каб цяпер кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў ні ў якім разе не «спрашчаліся», — сказаў %беларускі лідэр.

Аляксандр Лукашэнка таксама запатрабаваў, каб кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў дасканала выбудоўвалі структуру пасеваў. «Калі бачыце, што тая або іншая сельскагаспадарчая культура не расце, высаджвайце тое, што можа даць максімальную аддачу», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт асабліва падкрэсліў, што ў бліжэйшы час у Беларусі прыярытэтная ўвага будзе ўдзяляцца аднаўленню меліяраваных зямель

БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0