Глыбокія ледавіковыя азёры з вельмі халоднай, празрыстай вадой. Забалочаныя плыткія азёры, схопленыя раскай і жабнікам. Шматводныя рэкі з зараснікамі вадзянога арэха чылім, сцюдзёныя і хуткія лясныя рачулкі. Ціхія лясныя затокі, упрыгожаныя лілеямі і гарлачыкамі. І нарэшце, ставы і сажалкі, вадасховішчы і ірыгацыйныя каналы — усё гэта водныя ўгоддзі нашай краіны.

Іх багацце і разнастайнасць спараджаюць такую ж разнастайнасць іхтыяфаўны, прасцей кажучы: наша краіна славіцца багаццем прамысловай рыбы. Відавая і колькасная разнастайнасць рыбы збольшага тлумачыцца удалым геаграфічным становішчам нашай краіны, а збольшага — строгім прыродаахоўным заканадаўствам.

Можна ўпэўнена сказаць, што ўсе віды рыб, якія насяляюць рэкі кантынентальнай Еўропы, водзяцца і ў нашай краіне. І нават больш!

Чаму больш? Усё вельмі проста: у наш час значную частку ў агульнай масе беларускай іхтыяфаўны займаюць інвазіўныя віды рыб. Прасцей кажучы, значная частка сярод усёй масы рыб — гэта тыя віды, якія раней у нашай краіне не вадзіліся, а былі заселеныя штучна ў гістарычны час. Адны віды былі акліматызаваны спецыяльна: як, напрыклад, карп, амерыканскі канальны сом ці белы амур. Іншыя з'явіліся выпадкова: ратан-галавешка, сонечны акунь, некалькі відаў бычкоў.

Практычна ўсе віды, як абарыгенныя, так і інвазіўныя, з'яўляюцца ў нас аб'ектамі рыбнай лоўлі.

Рыбалка — вельмі папулярны ў наш час занятак: гэта спосаб зняць стрэс, назапашаны за насычаны працоўны тыдзень, гэта час сузірання, гэта спосаб спатоліць сваю падсвядомую смагу да непасрэднай і самастойнай здабычы ежы. Апошняе, дарэчы, вельмі важна!

Славутыя брытанскія навукоўцы сцвярджаюць, што велізарная колькасць мужчынскіх комплексаў і нават псіхічных захворванняў звязана якраз з падспудным пачуццём віны з-за адсутнасці ў іх жыцці рэальнай, распазнавальнай навобмацак, на смак і пах здабычы. Менавіта таму рыбалка і паляванне становяцца ўсё больш папулярнымі ў асяроддзі так званага «офіснага планктону».

Такім чынам, мы едзем на рыбалку!

Аднак для таго, каб потым не было бясконца балюча і крыўдна, — як вышэй было згадана, у Беларусі гранічна строгае прыродаахоўнае заканадаўства, — я б параіў, асабліва тым, хто робіць гэта ўпершыню, азнаёміцца з Правіламі рыбнай лоўлі і пагартаць Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Даволі вялікая колькасць відаў рыб забароненая да лоўлі. А ёсць і такія, промысел якіх дазволены, а аматарская лоўля цалкам забароненая, напрыклад еўрапейскі вугор.

Акрамя таго, варта вызначыцца і са спосабамі лоўлі. Такім чынам, у Беларусі забаронена лоўля амаль усімі сеткавымі снасцямі і самаловамі, выключэнне робіцца для тых, што спакон веку распаўсюджаныя ў народнай культуры: бучы, «тапатухі» і некаторыя іншыя рыбныя пасткі, вырабленыя саматужна з мясцовых матэрыялаў. Трэба ведаць, што некаторыя спосабы лоўлі дазволены толькі ў пэўных месцах, прычым тым рыбаловам, якія з’яўляюцца членамі Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» (РДГА «БТПР»). Да такіх спосабаў адносіцца лоўля на вялікай колькасці ставак (яны ж — зімовыя жарліцы), так званы тролінг (гэта калі лёска з блешняй цягнецца за лодкай, якая ідзе на маторы), лоўля на шматкручковай снасці і, вядома, падводнае паляванне.

Зразумела, у таго, хто захоча далучыцца да рыбалоўнай браціі, паўстане пытанне аб снасцях.

Часы клінскай лёскі і кіеўскіх кручкоў, як эталона якасці, даўно мінулі. Цяпер для беларускага рыбака даступныя такія ж брэндавыя снасці, як і для яго нарвежскіх і амерыканскіх калегаў. Купіць у нас можна ўсё. Аднак, не валодаючы дастатковым досведам, рыбалоў рызыкуе нарвацца на кантрафактную прадукцыю, таму купляць снасці і расходнікі лепш у правераных прадаўцоў.

Адна з крамаў, паслугамі якой смела можна скарыстацца, размешчана па адрасе: multitool.by. Яе перавага ў тым, што замовіць якасны брэндавы тавар у гэтай краме зможа любы жыхар нашай краіны: дастаўка ажыццяўляецца па ўсёй Беларусі.

Супрацоўнікі крамы адказна ставяцца да сваёй рэпутацыі і строга сочаць за якасцю прапанаванага тавару. «Таму спрэчкі, якія часам узнікаюць з пакупнікамі, мы звычайна стараемся вырашаць на карысць нашага кліента», — распавёў дырэктар крамы Юрый Шубовіч.

Тавары, якія прадаюцца ў краме «Мультытул», можна аднесці да сярэдняй коштавай катэгорыі, але, нягледзячы на гэта, тут прадаюцца правераныя і вядомыя ва ўсім свеце брэнды, такія як воблеры Renegade, мяккія прынады Akkoi, спінінгі Ayashi і многае іншае.

Усю інфармацыю пра асартымент крамы, акцыі і зніжкі таксама можна знайсці ў адмысловай суполцы «Укантакце»

УНП 192658028

Але працягнем.

Аб падводным паляванні варта сказаць асобна. Гэта найцікавейшы занятак, адэптамі якога становіцца ўсё больш нашых суайчыннікаў абаіх палоў і ўсіх узростаў.

Апошнім часам «падвохі» (як называюць сябе падводныя паляўнічыя) сталі вельмі ўразлівай часткай рыбалоўнага брацтва. На іх апалчыліся, з аднаго боку, не надта пісьменныя чыноўнікі, з другога — звычайныя рыбакі. Зрэшты, разбор узаемаадносін паміж падводнымі паляўнічымі і ўсімі астатнімі — не тэма нашай сённяшняй гутаркі. Аднак сачыць за ім вельмі цікава. Хоць вынік гэты кабінетнай барацьбы і «мышынай валтузні» навідавоку: усё больш і больш вадаёмаў і вадацёкаў Беларусі становяцца закрытымі для падводнага палявання.

У прынцыпе, для «падвохаў» і так даступны далёка не ўсе вадаёмы, яны знаходзяцца ў вечным пошуку «прозраку» (празрыстая вада, у якой магчымыя паляванні), а ён («прозрак») прысутнічае ў асноўным у ледавіковых азёрах Віцебшчыны, вадаёмы ж у іншых абласцях, даступныя для падводных паляванняў, вельмі малалікія.

Зрэшты, і для звычайных рыбаловаў даступныя далёка не ўсе вадаёмы і вадацёкі, у прыватнасці, бывае недаступная аматарская рыбалка на арандаваных вадаёмах. З гэтай нагоды лёгкі шум у спецыялізаванай прэсе, а таксама на інтэрнэт-рэсурсах не сціхаў ніколі. Асабліва рыбаловаў абурала тое, што ў арэнду здаюць не толькі азёры і сажалкі, але і ўчасткі рэк. Абурэнне іх грунтаваліся на тым, што зарыбленне ўчастка ракі, па зразумелых прычынах, немагчыма, такім чынам арандатар чэрпае агульнанародны рэсурс, практычна нічога не ўкладваючы.

Падобна на тое, шум, узнятыя рыбаловамі, дайшоў і да прадстаўнікоў улады. Як паведамілі нядаўна на сайце Дзяржінспекцыі жывёльнага і расліннага свету, у Віцебскай і Гомельскай вобласці з арэнды было канфіскавана 38 кіламетраў рэк — цяпер тут можна лавіць рыбу ўсім і бясплатна.

Зрэшты, большасць арандатараў вадаёмаў стварае вакол азёр і вадасховішчаў інфраструктуру, ператвараючы дзікі бераг у зону камфортнага адпачынку з магчымасцю амаль гарантаванай удалай рыбалкі, бо вадаёмы гэты вельмі шчыльна зарыблены абарыгеннымі і інвазіўнымі відамі рыб.

Ну а тым, хто па нейкіх прычынах сам лавіць не хоча ці не можа, але мае жаданне пачаставацца гарантавана свежай і здаровай рыбай, ёсць сэнс звярнуцца ў рыбныя гаспадаркі, якія займаюцца вырошчваннем таварнай прэснаводнай рыбы.

Так, напрыклад ААТ «Рыбгас Доследны «Сялец» вырошчвае і рэалізуе каля 3 000 тон жывой рыбы штогод. Насельніцтву прапануюцца такія віды рыб, як карп, таўсталобік стракаты, белы амур, шчупак, карась, ленскі асяцёр, сцерлядзь.

Цэх па вытворчасці паўфабрыкатаў вырабляе тушку, філе, фарш, а таксама наборы для юшкі глыбокай замарозкі. Цэх перапрацоўкі вырабляе вяленую і вэнджаную рыбу. Набыць прадукцыю можна ў крамах Брэсцкай і Гродзенскай вобласці і горада Мінска. А таксама жывая рыба гандлюе са спецыялізаванага аўтатранспарту ў Брэсце, Мінску, Гродне, Ваўкавыску, Слоніме, Івацэвічах, Пружанах.

Увесь асартымент прадукцыі можна набыць у фірмовай краме «Брыганціна» ў горадзе Бяроза.

А вось фірмовы рэцэпт ад вытворцы.

Карп — смачная і адносна недарагая разнавіднасць рыб. У яго далікатнае, сакавітае, саладкаватае мяса з вялікай колькасцю костак. Адна з самых распаўсюджаных страў, прыгатаваных з гэтай рыбы, — карп, запечаны ў духоўцы. Яго можна запекчы цалкам або кавалачкамі, нафаршыраваць гароднінай або заліць падліўкай. У такім выглядзе можна падаць рыбу як да святочнага стала, так і на звычайную вячэру.

Карп, запечаны ў духоўцы

Вам спатрэбіцца:

Карп — 1 шт.
Часнок — 5 зубчыкаў
Зеляніна — на ваш густ
Маянэз або смятана — 300 г
Соль і перац — на смак
Алей

Падрыхтуйце карпа. Ачысціце яго ад вантроб, выдаліце шчэлепы, луску і старанна прамыйце халоднай вада. Пачысціце часнок, прапусціце яго праз прэс. Зеляніну прамыйце і дробна нашаткуйце. У місцы змяшайце зеляніну з часнаком. Карпа натрыце з абодвух бакоў соллю і перцам. Затым нафаршыруйце яго зелянінай з часнаком. Абмажце рыбу маянэзам або смятанай, апырскайце алеем. Пакладзіце карпа на бляху або ў жароўню, змазаную алеем. Дадайце ў жароўню 200 мл вады. Пастаўце карпа ў духоўку, разагрэтую да 180 градусаў на 1 гадзіну.

УНП 200022691

Як бачыце, рыбалка можа быць не толькі актыўнай, але і пасіўнай, прычым апошняя — з гарантаваным вынікам!

Артыкул размешчаны на правах рэкламы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?