Улады ўжываюць напярэдадні Эўрапейскага Маршу сваю звыклую тактыку: яны хапаюць дзеячоў апазыцыі і зьвінавачваюць іх у нецэнзурнай лаянцы. Такім чынам яны спадзяюцца запалохаць патэнцыйных удзельнікаў маніфэстацыі. Улады звычайна ўнікалі затрыманьняў у дні дэманстрацый, на вачах у СМІ і замежных дыпляматаў. Ціхія затрыманьні на пэрыфэрыі паводле абразьлівых абвінавачваньняў выклікаюць гідлівую рэакцыю грамадзтва.


Анжаліка Борыс

Гарадзенская міліцыя затрымала журналіста часопісу «Magazyn polski na emigracji» Ігара Банцара. Дзеяч польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі дастаўлены ў аддзел міліцыі.

Як паведаміла «Польскаму радыё» старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, Ігар Банцар быў затрыманы на тралейбусным прыпынку ў Горадні. Міліцыя пацьвердзіла факт затрыманьня, спаслаўшыся на тое, што Банцар падазраецца ў дробным хуліганстве.

Гадзіну пазьней, рэдактар часопісу «Magazyn polski na emigracji» Анджэй Пачобут паведаміў, што падчас спробы наведаць Ігара Банцара была затрыманая й Анжаліка Борыс.

Польскае радыё для замежжа

Каля 12‑й ночы 10 кастрычніка Генэральны консул Польшчы ў Горадні Анджэй Крэнтоўскі пакінуў Ленінскі РАУС, куды ён прыходзіў, паколькі была затрыманая Анжаліка Борыс — старшыня Саюзу палякаў, які не прызнаецца ўладамі.

Як паведаміў нашаму Радыё яе намесьнік Мечыслаў Яскевіч, спадарыня Борыс запатрабавала адваката, ёй прапанавалі толькі дзяржаўнага, а ўрэшце рэшт пасадзілі на ноч у міліцэйскі ізалятар. Абвінавачаньне звычайнае: яна, паводле міліцыянтаў, «брыдкасловіла».

Radio Free Europe / Radio Liberty

У адмысловай заяве Міністэрства замежных спраў Польшчы выказала «занепакоенасьць і пратэст супраць незаконнага затрыманьня» Ігара Банцара і Анжалікі Борыс.

«Захады беларусіх уладаў ня сьведчаць аб жаданьні падтрымліваць добрасуседзкія дачыненьні з Польшчай», — гаворыцца ў заяве польскага МЗС.

Radio Free Europe / Radio Liberty

Увечары 10 кастрычніка ў Мазыры затрымалі каардынатара аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Наздру.

Як паведаміў Рацыі сакратар аргкамітэта БХД Дзяніс Садоўскі, Павел Наздра паспеў сказаць яму па тэлефоне, што яго затрымалі невядомыя, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі, але пры гэтым не паказалі ніякіх пасведчанняў. Садоўскі мяркуе, што Наздру павезлі ў Мазырскі РУУС. Зараз месцазнаходжанне актывіста БХД высвятляецца.

Лявон Ждановіч, Радыё Рацыя

Калі 21 гадзіны ў Горадні затрымалі Міколу Лемяноўскага — удзельніка Рады гарадзкой арганізацыі партыі БНФ. Яго даставілі ў Ленінскі РАУС.

Мікола Лемяноўскі паведаміў нашаму Радыё, што на чыгуначным вакзале да ягонай машыны падыйшлі два міліцыянты: прапаршчык Самонічаў і старшына Навіцкі, яны сказалі, што на яго паступіла скарга. Разам зь міліцыянтамі ён мусіў ехаць у пастарунак сваёй машынай, там на яго пачалі складаць пратакол з фармулёўкай «за нецэнзурную лаянку».

Radio Free Europe / Radio Liberty

А вось Вадзіма Саранчукова ад міліцыянтаў адбіла жонка. Кіраўнік гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ заўважыў каля пад’езду міліцэйскую машыну. Зь яго словаў, міліцыянты за ім ўбеглі нават у кватэру, але жонка дапамагла яму адбіцца, і цяпер ён на свабодзе.

Сёньня раніцай Алесь Дзергачоў паведаміў праз тэлефон, што міліцэйская машына стаяла побач зь ягоным домам усю ноч. Час ад часу міліцыянты хадзілі зь ліхтарыкамі пад вокнамі.

А 8‑ай раніцы прыехала іншая машына. Зараз міліцыянты працягваюць дзяжурыць побач зь ягоным домам

Алесь Дзергачоў маецца сёньня ізноў зьвяртацца са скаргай да пракурора.

Міліцыянты абвінавачваюць яго ў тым, што ўчора раніцай ён выгульваў свайго сабаку і нібыта некага пакрыўдзіў.

Ад абеду ўчорашняга дня Алесь Дзергачоў замкнуўся ў сваёй хаце і не адчыняе міліцыянтам дзьверы. Ён перакананы, што яго хочуць ізаляваць, каб ён не паехаў у Менск на Эўрапейскі марш, які павінен адбыцца ў нядзелю 14 кастрычніка.

Radio Free Europe / Radio Liberty

Увечары 10 кастрычніка ў Мазыры затрымалі каардынатара аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Наздру.

Як паведаміў Рацыі сакратар аргкамітэта БХД Дзяніс Садоўскі, Павел Наздра паспеў сказаць яму па тэлефоне, што яго затрымалі невядомыя, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі, але пры гэтым не паказалі ніякіх пасведчанняў. Садоўскі мяркуе, што Наздру павезлі ў Мазырскі РАУС. Зараз месцазнаходжанне актывіста БХД высвятляецца.

«Радыё Рацыя»

Увечары 10 кастрычніка супрацоўнікі мілыцыі затрымалі прыхільніка Руху «За Свабоду» Юрку Бакура і Інгу Абрамаву нібыта за наклейванне налепак з запрашэннем узяць удзел у нядзелю 14 кастрычніка ў дазволеным уладамі ў Мінску Еўрапейскім маршы.

Ноч маладыя людзі правялі ў ізалятары часовага ўтрымання пры Ленінскім раённым аддзеле ўнутраных спраў.

Аляксандар Мілінкевіч асуджае нічым не абгрунтаваныя затрыманні і палітычна матываваныя прысуды дэмакратычным актывістам у Мінску, Гомелі, Гродне, Віцебску і іншых гарадах Беларусі.

«Сілавы блок рэжыму ўсё больш радыкалізуецца. Новая хваля рэпрэсіяў напярэдадні Еўрапейскага маршу паказвае, што ўлады не хочуць ісці на раўнапраўны і ўзаемапаважлівы дыялог з дэмакратычным грамадствам.

Пачатак еўрапейскага дыялогу з беларускім рэжымам магчымы толькі пры ўмове вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсіяў. Дыялог з такім рэжымам павінен заўсёды грунтавацца на высокіх маральных прынцыпах».

milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0