У новым 82-м тэатральным сезоне Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Якуба Коласа пакажа прэм’ерныя спектаклi, адсвяткуе юбiлей Коласа, працягне работу над п’есамi з тэатральнага "партфеля".

Прэм’еры кастрычнiка: "Залёты" — смяхотная штука на дзве дзеi, паводле В. Дунiна-Марцiнкевiча. Рэжысёр аднаўлення Юрый Лiзянгевiч прысвяцiў спектакль 200-годдзю аўтара. Той жа рэжысёр паставiў спектакль "Дзверы". Мастацкi кiраўнiк тэатра Вiталь Баркоўскi аднавiў "Дацкую гiсторыю" паводле Андэрсена. Напрыканцы кастрычнiка адбудзецца бенефiс народнай артысткi Беларусi Святланы Акружной. Гледачы ўбачаць спектакль "Васа" (рэжысёр Р. Талiпаў), дзе Святлана Арцёмаўна iграе галоўную ролю. Публiцы таксама прапанавана прэм’ера "Вар’яцкае танга кахання" (рэжысёр Мiхась Краснабаеў).

БЯЗ ВАС — НІЯК
Сайт nn.by робіцца на Вашы грошы. Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «Ахвяраваньне за Інтэрнэт». У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190786828. У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764». У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012206280014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».
Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Рыхтуюцца да пастаноўкi "Загубленая душа" Яна Баршчэўскага (рэжысёр М. Лашыцкi), "Дадому" ў пастаноўцы Вiталя Баркоўскага, "Старамодная камедыя" (рэжысёр В. Грушоў гэтую работу прысвяцiў юбiлею заслужанай артысткi Беларусi Тамары Шашкiнай).

У планах на 2008 год работа над лiтаратурным матэрыялам паводле твораў Мiкалая Чаргiнца "Сыны". Да юбiлею Эйнштэйна "коласаўцы" плануюць падрыхтаваць спектакль "Прывiтанне, Альберт". Бяруцца i за Рэя Брэдберы ("Чыкагская бездань").

"Коласаўцы" перыядычна наведваюць райцэнтры. Чакаюць артыстаў i ў аграгарадках. На жаль, планы на стварэнне фiлiяла тэатра ў Полацку не ажыццявiлiся з-за фiнансавых прычын. Пры гэтым жыхары буйных прадпрыемстваў Полаччыны маюць магчымасць сустрэцца з Мельпаменай у палацах культуры. Што датычыцца "свежай крывi", у "коласаўскiм" тэатры зараз 5 новых акцёраў — былых школьнiкаў. Усе яны — хлопцы, якiя ў далейшым могуць сыграць характарныя ролi. Шкада, што, як канстатавалi кiраўнiкi тэатра, у дэфiцыце мачо. Няма высокiх маладых хлопцаў, якiм можна было б даверыць рэалiзаваць на сцэне "класiчныя" мужчынскiя вобразы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?