Жыцьцё без пакутаў.
    Пакуты бяз болю.
    Віно без атруты.
    Турма безь няволі.
    Малітва бяз грэху.
    Спакуса бязь сьмеху.
    Хаціна бяз рэха,
    бяз рэха і грэху.
    Жыцьцё без самоты,
    нуды, адзіноты.
    Жыцьцё празь цябе
    наўпрасткі навылётам.
    Бяз хрыпу і енкаў,
    бяз зроку і зрэнкаў
    бязрукімі пальцамі
    лашчым і мацаем.
    На сонны, бязродны,
    цяжарны сьвітанак
    выходзім даесьці халодны
    сьняданак.
    Утулак па шыю ўтульны
    і толькі
    іголкі, іголкі, іголкі, іголкі.
    Вялікі, магутны
    і неабсалютны!
    Не высакародны
    ваш вырак… А родны…
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0