Аляксей Марачкін

У праекце бяруць удзел мастакі зь Літвы, Беларусі і Ўкраіны. Яны прэзэнтуюць свае творы, якія адлюстроўваюць гістарычныя постаці й падзеі часу Вялікага Княства Літоўскага.

Зь беларускага боку ў выставе бярэ ўдзел мастак Аляксей Марачкін:

«Гэты праект ініцыяваны і фактычна рэалізаваны мастаком Раймондасам Савіцкасам, сынам вядомага літоўскага мастака Аўгусьцінаса Савіцкаса. Гэта актуальны і ўнікальны праект. У жывапісе і ў роздуме мы задаем пытаньні. Хто мы? Які мы народ — што мае вялікую культурную і шматмоўную спадчыну? Ці ідзем мы тымі сьцежкамі, пракладзенымі ў свой час Вялікім Княствам Літоўскім? На гэтыя пытаньні адказваюць мастакі сваімі творамі.

Я паказаў яшчэ напісаны ў 1980 годзе партрэт «Вітаўт Вялікі» і сёньняшнія творы, прысьвечаныя Гедыміну, партрэт Багуслава Радзівіла ды іншыя», — распавёў Аляксей Марачкін.

Пасьля Менску выстава «Літва і ўсходнія суседзі: дыялёг у выяўленчым мастацтве» будзе паказаная ва Ўкраіне і Польшчы.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0