Колькасьць насельніцтва Беларусі сёлета на 1 кастрычніка склала 9 мільёнаў 695,7 тысяч чалавек.

Сёлета за дзевяць месяцаў колькасьць жыхароў краінцы зьменшылася на 18,8 тысяч чалавек.

Колькасьць памерлых на 21,9 тысяч чалавек перавысіла колькасьць народжаных.

Паводле зьвестак Міністэрства статыстыкі, за студзень-верасень 2007 году ў краіне нарадзіліся 77,5 тысяч дзяцей (на 6 тысяч чым летась за такі час), а памерлі 99,5 тысяч чалавек (на 3,8 тысяч меней, як летась за 9 месяцаў). Такім чынам. нараджальнасьць паціху более,а сьмяротнасьць менее.

Сёлета за дзевяць месяцаў толькі ў Менску адзначаны натуральны прырост насельніцтва (1,2 чалавека на 1000 жыхароў). Найбольшае значэньне натуральнага зьмяншэньня насельніцтва зарэгістравана ў Віцебскай вобласьці: 6,2 чалавека на 1000 насельніцтва. Па астатніх абласьцях лічбы такія: Менская — 5,1; Магілёўская — 4,3; Гарадзенская — 3,7; Гомельская — 3,6; Берасьцейская — 1,3.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0