Сёньня Міжнародная фэдэрацыя футболу (ФІФА) апублікавала чарговы рэйтынг-ліст зборных краін сьвету.

Нагадаем, што ў лістападзе Беларусь правяла два матчы. Спачатку 17 лістапада каманда Бэрнда Штанге перамагла ў Тыране альбанцаў 4:2, а праз чатыры дні ў Менску зь лікам 2:1 адужала крэпкіх галяндцаў.

Такія пасьпяховыя дзеяньні беларусаў адразу станоўча адлюстраваліся ў рэйтынгу. За месяц беларусы набралі цэлых 194 пункты, падняўшыся на 60-ай радок рэйтынгу замест ранейшага 94-га. Трэба адзначыць, што за кастрычнік ніводная каманда ў сьвеце не дабілася такога прагрэсу.

Дзякуючы пасьпяховым гульням з альбанцамі і галяндцамі, беларусы трапілі ў чацьвёрты кошык пры лёсаваньні адборачных груп да чэмпіянату сьвету-2010. Разам з намі ў яго трапілі: Славаччына, Босьнія, Вугоршчына, Малдова, Уэльс, Македонія, Літва, Кіпр. Зь пералічанымі зборнымі мы дакладна ўжо не сустрэнемся.

Лёсаваньне пройдзе ў нядзелю 25 лістапада ў паўднёваафрыканскім Дурбане. А 17:00 пачнецца жывая трансьляцыя на тэлеканале Лад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?