Еўрасаюз не хоча нармалізацыі адносін з Беларуссю. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю іспанскай газеце "Эль Паіс".
"Таму што Еўропа далёка зайшла і сёння не ведае, як з гэтага выйсці, захаваўшы свой твар. Хопіць рашучасці Еўрасаюзу гэта зрабіць, то мы будзем сядзець за адным сталом і весці дыялог, каб быць бліжэй. Мы гэтага хочам. Але ЕС гэтага не хоча і выстаўляе непрымальныя ўмовы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
0
0
0
0
0
0