Працоўныя вілейскага заводу «Зэніт-Сэрвіс» 3 сьнежня адмовіліся прыступіць да працы з-за таго, што зраніцы тэмпэратура ў цэхах была ня большая за 3 градусы цяпла. Працоўныя, асноўную частку якіх складаюць жанчыны, не змаглі зняць верхнюю вопратку. Асаблівасьцю вытворчасьці зьяўляецца выкарыстаньне ахалоджвальных вадкасьцяў, але працаваць зь імі аказалася немагчыма, бо рукі нямелі ад холаду. Больш за 40 чалавек паставілі свае подпісы пад зваротам да дырэктара заводу з просьбай стварыць нармальныя ўмовы для працы.

«Гэта грубае парушэньне калектыўнай дамовы. У ёй выразна прапісана, якая тэмпэратура мусіць быць у цэхах у зімовы пэрыяд, закладзеныя іншыя нормы па ахове працы і тэхніцы бясьпекі, — кажа старшыня першаснай заводзкай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Аляксандар Сыракваш.».

www.bkdp.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0