Офіс АБСЭ ў Беларусі й прадстаўніцтва ААН у нашай краіне да сусьветнага Дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 сьнежня – прымеркавалі праграму стужак, якія дэманструюцца ў кінатэатры “Перамога”.
Сярод прадстаўленых стужак – “Невыносная лёгкасьць быцьця” Філіпа Каўфмана – надзіва пекная карціна паводле раману Мілаша Кундэры пра каханьне падчас Праскай вясны – і эпічны “Гандзі” Рычарда Атэнбора. Дакумэнтальная стужка “Выжыла і ўспамінае” – пра Халакост.
Таксама ў праграме фільм "Жыцьцё іншых", добра вядомы беларускаму гледачу.
Паказ распачаўся 3 сьнежня – і працягнецца да 10 сьнежня.
0
0
0
0
0
0