Старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны — "за высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўнёсак у падрыхтоўку і забеспячэнне паспяховага ўдзелу беларускіх выканаўцаў у дзіцячых конкурсах песні "Еўрабачанне". Указ аб узнагароджанні падпісаны 31 снежня, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Медаля Францыска Скарыны ўдастоены выканаўчы прадзюсер прадзюсерскай групы галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Лад" НДТРК Людміла Барадзіна і першы намеснік міністра культуры Уладзімір Рылатка.
Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь" прысвоена намесніку старшыні НДТРК Юрыю Азаронку.
"За высокае выканальніцкае майстэрства і перамогу ў дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2007" Аляксею Жыгалковічу аб\'яўлена падзяка прэзідэнта.
У ліку тых, хто атрымалі падзяку, — выкладчык па вакале Вольга Уронская, харэограф Аляксандр Мяжэнны, дырэктар — мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады Васіль Раінчык.