Зарэгістраваны ў Вільні Незалежны інстытут сацыяльна‑эканамічных і палітычных досьледаў (НІСЭПД) апублікаваў дадзеныя апытаньня жыхароў Беларусі. Незалежныя сацыёлягі канстатуюць падзеньне рэйтынгу Аляксандра Лукашэнкі.

На пытаньне «Калі б заўтра адбыліся выбары прэзыдэнта Беларусі, за каго б Вы прагаласавалі?» ў сьнежні 2007 году большасьць рэспандэнтаў адказалі «за А.Лукашэнку». Такі адказ далі 39,9 % апытаных.

Мілінкевіч атрымаў рэйтынг 9,8 адсоткаў.

У параўнаньні з аналягічным апытаньнем, праведзеным у траўні 2007 году, і Лукашэнка, і Мілінкевіч страцілі ў падтрымцы насельніцтва: рэйтынг дзейнага прэзыдэнта панізіўся на 10 адсоткаў, а ягонага апанэнта — на 4.

Цяперашняе падзеньне рэйтынгу кіраўніка дзяржавы ня ёсьць самым глыбокім за час ягонага кіраваньня. Праз год пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году рэйтынг Лукашэнкі апускаўся да 27 адсоткаў.

Паводле Deutsche Welle

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0