У Беларусь паставяць 2.000 тон дызэльнага паліва, якое можа вытрымаць вельмі нізкія тэмпэратуры, паведамілі ў Міністэрстве транспарту.
Ужо закуплена каля 800 тон паліва, якое здольнае вытрымаць 35‑градусныя маразы. Найбліжэйшымі днямі паступіць «арктычнае паліва», якое не замярзае нават пры мінус 55. Яно будзе захоўвацца на нафтабазах і выкарыстоўвацца пры патрэбе.
Звычайнае зімовае дызпаліва прадаецца на ўсіх аўтазаправачных станцыях ад лістапада.
0
0
0
0
0
0