Чарльз Тэйлар |
Тэйлар стаў першым лідэрам афрыканскай дзяржавы, якога судзіць міжнародны трыбунал у Гаазе.
Паводле словаў пракурора, Тэйлар разам з сэрбамі Ратка Младзічам і Радаванам Караджычам зьяўляецца адным з трох самых жорсткіх злачынцаў у сьвеце.
Сам абвінавачаны не прызнае сваёй віны ні па адным з 11 пунктаў.
Сярод іншага, Тэйлара вінавацяць у датычнасьці да забойстваў, згвалтаваньняў, катаваньнях, выкарыстаньню дзяцей у якасьці салдат і запалохваньні мірнага насельніцтва. Кожны з пунктаў абвінавачаньня суправаджаецца падрабязным апісаньнем таго, як было зьдзейсьнена тое ці іншае злачынства.
Высунутыя супраць Тэйлара абвінавачаньні тычацца пэрыяду грамадзянскай вайны у багатай на дыямэнты Сьера‑Леонэ, дзе пад кіраўніцтвам Тэйлара Лібэрыя падтрымлівала мяцежнікаў.
Агульны сьпіс сьведкаў складаецца ў 144 чалавек. Мяркуецца, што на пытаньні суда адкажа ў лепшым выпадку палова.
Працэс над былым прэзыдэнтам Лібэрыі пачаўся ў чэрвені, аднак слуханьні былі адкладзеныя праз тое, што Тэйлар байкатаваў паседжаньні і адмаўляўся ад паслуг адваката.