Пра гэта ён паведаміў у сваім фэйсбуку.
фота з фб Віктара Шэндэровіча
«Нядаўна патэлефанавалі з Мінска — і запрасілі там выступіць. Я сказаў: зразумела, але… І расказаў, што ў Беларусь як артыст — неўязны ўжо дванаццаць гадоў. Антрэпрэнёр адказаў: часы мяняюцца. Я павіншаваў яго з гэтым. Мы дамовіліся, што ён атрымае дазвол на мае гастролі (у Беларусі ўсе афіцыйна), і мы стартуем.
Сённяшняя раніца пачалося з пахвальнага для мяне ліста:
«Віктар, я Вас віншую! Ваша рэпутацыя непахісная. Можна толькі пазайздросціць. Сёння раніцай чыноўнік з ідэалагічнага аддзела гарвыканкама патэлефанаваў і паведаміў, што Вы непажаданы артыст у нашай краіне. ад асобы сваёй кампаніі і мільёнаў нармальных беларусаў прыношу Вам свае прабачэнні за гэты інцыдэнт. Жыццё доўгае, і мы спадзяемся, што наша сустрэча ўсё ж такі адбудзецца». Я так нават не сумняваюся!
Часы ж мяняюцца …))