Сёньня ўначы ў адной з кватэр пяціпавярховага дому ў Жалезнаводзку, што ў Стаўрапольскай вобласьці Расеі, прагрымеў выбух. У выніку дужа пашкоджаныя чатыры кватэры. Шэсьць чалавек загінулі, пяцёра шпіталізаваныя. Усяго ўратаваць удалося 8 чалавек. Мяркуюць, што прычынай выбуху магло стаць тое, што адзін з жыхароў карыстаўся духоўкай газавай пліты для ацяпленьня кватэры.
9 студзеня падобная трагедыя адбылася ў Казані.
Ілюстрацыя — http://phillumania.narod.ru/
0
0
0
0
0
0