Сёньня ў Цэнтральным судзе Менску разглядалася адміністратыўная справа актывіста руху «За свабоду» Карэна Акопава.

Яго зьвінавацілі ва ўдзеле ў мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. Суд арыштаваў актывіста на 15 сутак.

Міліцыянты затрымалі Карэна Акопава сёньня і даставілі ў Цэнтральны РУУС.

Нагадаем, Карэн Акопаў разам зь лідэрам рэспубліканскага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатолем Шумчанкам быў дэлегаваны ўдзельнікамі мітынгу 10 студзеня на перамовы ў адміністрацыю прэзыдэнта.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0