Вядомую віцебскую паэтку Яўгенію Мальчэўскую знайшлі ва ўласнай кватэры па праспэкце Чарняхоўскага з прыкметамі гвалтоўных траўмаў, якія прывялі да сьмяротнага выніку.
У панядзелак пракуратурай Першамайскага раёну Віцебску распачатая крымінальная справа.
Яўгеніі Мальчэўскай было 58 гадоў. Яна друкавалася ў цэнтральных і мясцовых выданьнях, у калектыўных зборніках. Аўтарка кнігі паэзіі «Залежнасьць».
Падчас стварэньня новага Саюзу пісьменьнікаў, нягледзячы на ціск, засталася, як яна казала, у « родным купалаўскім Саюзе».
0
0
0
0
0
0