У першым матчы гульнявога дня Вікторыя Азаранка ўпэўнена перайграла Курумі Нару — 6:3, 6:3.
Затым на корт выйшлі Аляксандра Сасновіч і Аюмі Марыта. Японцы ўдалося зламаць супраціў Аляксандры — 7:6, 4:6, 6:4.
У выніку лёс сустрэчы павінен быў вырашыцца ў парным паядынку. У вырашальным матчы наша пара Вікторыя Азаранка/Вольга Гаварцова абыграла японскі дуэт Сука Аоямa/Аюмі Марытa з лікам 6:3, 6:4.
Такім чынам, каманда Беларусі выходзіць у Другую Сусветную групу Кубка Федэрацыі.
0
0
0
0
0
0