Аляксандар Лукашэнка бачыць Беларусь у будучыні самадастатковай, незалежнай і стабільнай дзяржавай.

«Сваю краіну я бачу стабільнай дзяржавай, дзе праз 10 гадоў будуць жыць не 10 млн., а 13 млн. чалавек, дай Бог. А нам трэба 25‑30 млн. насельніцтва на гэтай зямлі, тады гэта будзе поўная незалежнасць і суверэнітэт. Я хацеў бы, каб тут жыло больш людзей, каб Беларусь была багатай краінай, каб гэта была дзяржава з маладым тварам, каб тут было больш моладзі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка сёння ў інтэрв’ю тэлеканалу Russia Today і інфармацыйнаму агенцтву «РІА Навіны». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе прэзідэнта.

«Прэзідэнт‑патрыёт, які любіць сваю краіну, якой хоча яе бачыць? Якраз такой, якой і вы сваю сям’ю. Гэта мая сям’я, і я хачу, каб усё было добра ў нашай краіне. Каб ніколі мы сваім суседзям праблем не падкідалі, ніколі ні Расіі, ні Польшчы, ні Прыбалтыцы, ні Украіне мы праблем не прыносілі. І хачу, каб такой краіна заставалася. Каб яна была гордая, самадастатковая і незалежная», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка пра Косава: бараніць Югаславію трэба было раней

Расіі ў свой час не каштавала вялікіх намаганняў процістаяць той агрэсіі, якая ажыццяўлялася супраць Югаславіі. Такую думку выказаў сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу Russia Today і інфармацыйнаму агенцтву «РІА Навіны». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Каменціруючы па просьбе прадстаўнікоў СМІ самаабвяшчэнне незалежнасці Косава, прэзідэнт падкрэсліў: «Магу сёння сказаць тым, хто шкадаваў і быў супраць бамбёжкі Югаславіі: ці не позна мы за гэта ўзяліся? Вось тады трэба было не дапусціць падзелу Балканаў, і тады трэба было абараняць Югаславію. І ў нас з Расіяй для гэтага ўсё было. Сёння позна «песні спяваць». Працэс пачаўся ўжо даўно, ён ідзе. Чарнагорыя пайшла, іншыя рэспублікі пайшлі. Заставалася Косава. Гэта ж працяг таго расколу. Мы страцілі свой уплыў там ужо даўно. Нам нельга было гэтага дапусціць — і сёння не было б пытанняў па незалежнасці. Ці можам мы паўплываць на гэты працэс? Не, мы не можам, давайце скажам аб гэтым шчыра».

«Але так праблемы не вырашаюцца. Еўропа паводзіць сябе ў гэтым плане (я не гавару аб амерыканцах) нават у нашым еўрапейскім доме несалідна. Суцэльныя двайныя стандарты. Яны папракаюць нас, перш за ўсё Расію, што няправільная пазіцыя па Абхазіі, па Паўднёвай Асеціі, Прыднястроўі. А гэта што — правільна? Таму ўсе гэтыя развагі, якія ідуць ад нас і ад Расіі, абсалютна справядлівыя. Але яшчэ раз падкрэсліваю: позна, працэс даўно пачаўся, ён ужо завяршаецца. Мы «б’ём па хвастах». Тады трэба было абараняць Югаславію. Я вельмі добра ведаў тую сітуацыю — Расіі тады не каштавала вялікіх намаганняў процістаяць той агрэсіі, якая ажыццяўлялася супраць брацкага нам народа», — заявіў прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?