Андрэй Грынкевіч.
Фота belembassy.org

На мінулым тыдні дэлегацыя беларускай апазыцыі ў складзе Ўладзімера Навасяда, Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча наведала Стакгольм. 12 лютага у будынку Рыксдагу прайшоў сэмінар «Месца Беларусі ў сучаснай Эўропе».

Па словах палітыка Паўла Севярынца, міністар эўрапейскай інтэграцыі Сэсілія Мальстрам запэўніла, што Беларусь чакаюць у аб’яднанай Эўропе. Швэцыя ж у сваю чаргу гатовая быць правадніком беларускіх інтарэсаў у Эўрасаюзаўскіх структурах.

Цікава, што мерапрыемства таксама наведаў пасол Беларусі ў Швэцыі Андрэй Грынкевіч. Гэта ці ня першы выпадак, калі афіцыйны пасланьнік Менску ў Стакгольме прыняў удзел у адным мерапрыемстве з апазыцыйнымі палітыкамі. «Для ўсіх гэта была вялікая нечаканасьці і неспадзяванка, што спадар пасол завітаў да нас. Ён нават выступіў з прамовай. Разам з тым, ягоныя словы абсалютна ніяк не супярэчылі нашай пазыцыі», — кажа П.Севярынец.

Зьміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0